Старонка:Калісь (1919).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА XIII.
Юрка, Людвіка.

ЛЮДВІКА. (ўбягае) — Ідзе́ доктар, Юрка!.. Юр… Што гэта?! Юрка! (падбягае да яго і падымае яго галаву). Што з табой, кажы, Юрачка, Юрка!.. (пабачыўшы праўду, крычыць). Ах! не жыве́! памёр!.. без мяне́!.. Божа! што мне рабіць?! Забілі зьвяры, майго Юрачку!.. помста разбойнікам!

(Падымае з яго грудзе́й змочаную ў крыві хустачку).

Вось мой штандар! ён уве́сь у крыві! Помста за пралітую кроў!..

(У далі чуваць сьпе́ў: «Чырвоны Штандар»).

Цсс!.. Юрка! Чуеш? „Чырвоны штандар!“ Наш «Чырвоны штандар»! Пяюць! Ідуць… Помсту нясуць за работніцкую кроў!.. (пачынае рытмічна дэклямаваць ў тахт пеянага за сцэнай марша).

Гэй, дале́й! гэй, дале́й! чутно кліч:
Штандар наш пераве́рне троны!
Ен уве́сь у крыві,
Аб волі родзіць сны.
А яго колер ёсьць чырвоны,
Бо ён ў работніцкай крыві.
Бо ўве́сь ён замочан у крыві!

Юрка! гдзе́ твой браўнінг? (шукае у яго кішэнях і знаходзіць рэвальвэр у кішані курткі). Вось!.. (цалуе яго). Юрачка! Іду ужо!. Помста тыранам, Юрачка!.. Помста тыранам!.. (выбягае праз сярэдзіну).

(Калі яна адчыняе дзьверы ад вуліцы, уходзіць Матка).