Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Знахарка

А можа, ня тут кажучы, нячысты дух прыстаў? Быў-жа надоечы п‘яны, а да п‘яных прыстаюць. Ксяндза пазваць-бы…

Маці

Быў і ксёндз.

Знахарка

Ну, дык гэта тут проста сапраўдная хвароба.

Маці (да хворага).

А што, ці палегчала?

Бацька

Ой!

Знахарка

Што-ж вы хочаце, каб адразу? Мо‘ пачакаўшы і пройдзе. А не паможа гэта, прынясу другое. Магу парадзіць вось яшчэ што (шэпча на вуха).

Бацька.

Ой, горача.

Маці

Памажэце, калі ласка, вынесьці яго на двор.

Знахарка і маці

(бяруць, хочуць вынесьці на двор, але ніяк ня могуць, толькі з ложка сьцягнулі).

УВАГА:
Тут даецца поўная фантазія рэжысэру: як да дзьвярэй дацягнуць і зноў да ложка, так разы са два. Потым на ложак — вяроўкай і г. д. Урэшце, змарыўшыся, накрылі на падлозе. Як крыкне хворы — горача, цягнуць да дзьвярэй; як крыкне — холадна, цягнуць да ложка.

Маці

Фу, змарылася. (Села адпачыць на падлозе).

Знахарка

І я таксама. Што-ж, каб ня быў хворы, можа быў-бы лягчэйшы. (Села ля хворага на падлозе).

Маці

Што тут рабіць? Трэба клікнуць каго-небудзь.

Бацька

Трошачкі як-бы лепш.