Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці

А ты ляжы і не ўставай, каб не пашкодзіла. Я зараз прынясу бутэлькі.

Бацька

А дзе сын?

Маці

Пашоў каня рыхтаваць — ехаць у горад за лякарствам. Пэўна, зараз прыдзе. (Вышла).

ЗЬЯВА 10.

Бацька
(устаў з ложка, пацягваецца).

Збрыдла ляжаць. Я рад, што жывот перастаў балець. (Перашоў і сеў на зэдлік). І якой толькі трасцы мне ні давалі, нічога не памагала. А тут, на табе: гарачае шкло з вадою. Хто-б мог дагадацца? Дзіўная навука. Гэта-ж, каб ня доктар, замучылі-б бабы сваім зельлем. Ну, ужо ніколі знахарак не паслухаю, хіба сьвянцонай солі з попелам вып‘ю, тут-жа заразы няма.

ЗЬЯВА 11.
Бацька і Маці.

Маці (нясе тры бутэлькі).

Чаго-ж гэта ты ўстаў?

Бацька

Збрыдла ляжаць, дый сьпіна балець пачала. Прывяжы да сьпіны другую бутэльку.

Маці (прывязвае).

Во, як нядобра піць бяз жонкі.

Бацька

Дык і ты гэткай хваробы захацела?

Маці

Ды не, я-бы цябе дамоў зацягнула.

Бацька

Якраз, п‘яная-б ты ведала куды цягнуць трэба! Во стала ў нагу калоць, кладзі на нагу бутэльку.