Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старая.

Усё бацьком сказаць павінен.

Сам, (з болем).

Хоць зарэжце, я ня вінен:

На начлезе быў… С папару
Ратаваць бег ат пажару,
А яны мне…

Стары, (перэпыняючы).

Конь быў дома.

Старая.

Бег са смолкай і саломай
Ўжо пад воласьць, кажуць людзі.

Нявестка, (галосючы).

Што-ж, міленькі, цяпер будзе?

Ў ссылку могуць засудзіці,
А мне хоць ідзі ў сьвет з дзіцем.

Стары, (глуха).

Не жалеў ты бацькі, маці,
Ані жонкі, ні дзіцяці.

Старая, (сьлязліва).

Колькі бедненькаму мукі:
Зьбілі так, звязалі рукі.

(Хочэ развязаць).

Стары.

Не чэпай без часу, маці, —
Гэтым нам не ўратаваці,