Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

насьцю акунуцца ў вір распусты, перш, чым зрабіць няшчасны крок у сваім жыцьці, памятаем мы, усю ноч пры матчыным ложку "плакала і малілась, малілась і плакала" нават Сьцёпка, гэты нядбалы гультай, зрабіўшыся шпэгам, цяжка пакутуе. Гэтыя пакуты вынік таго, што зло супярэчыць натуры чалавека: ён добры па сваёй сутнасьці. Інакш і быць ня можа, бо чалавек гэта толькі зьвяно ў адзінай сыстэме прыроды. Творы Ядвігіна Ш., бачылі мы, прасякнуты нейкім нават містычным пачуцьцём адзінства чалавека і прыроды. Калі чалавек—толькі зьвяно прыроды, то, зразумела, душа яго больш непасрэдная і чулая, чым бліжэй ён да гэтай прыроды, да яе матчынага ўлоньня. Адсюль вынікае ў творчасьці Ядвігіна Ш. гэта антытэза: чалавек гораду і чалавек вёскі; першы з папсаванай, надломанай псыхікай, другі, захаваўшы ўсю непасрэднасьць і чуласьць душы. Душа Андрэя Зоркі, напр., настолькі чулая, што ён ня можа пераносіць нават цыркавых прадстаўленьняў і пад іx уплывам перажывае цяжкі кашмар, тымчасам, як яго гарадзкі прыяцель лічыць іх за вялікую прыемнасьць.

Апроч таго, псуе душу чалавека беднасьць, соцыяльнае зло. Яно штурхае яго на шлях моральнай сьмерці. Звужваюць душу чалавека і асадкі пэўнай профэсыі пры чыста формальных адносінах да яе. У шпіталі нават перад тварам сьмерці служкі аказваюцца цынічнымі і жорсткімі нікчэмнікамі. Гэта нікчэмнасьць, на думку пісьменьніка, галоўны вораг чалавека. Ад беднасьці, паводле яго прадстаўленьня, можна пазбавіцца ў марах: Тадорка-ж памерла шчасьлівай, лічачы сябе ў сваіх марах багатай. Ад нікчэмнасьці-ж паратунку няма: яна абарачае ў адкормленага парсюка, — у такім вобразе прадставіў нікчэмнасьць Ядвігін Ш. у сваім Рабым, падобна да таго, як Пшыбышэўскі адбіў яе ў вобразе канцлера у сваёй "Вечной сказке".

Грунтуючыся на глыбокай веры ў прыродную дабрату чалавека, сьветапогляд Ядвігіна Ш. мае яскрава оптымістычны характар. Праўда, пісьменьнік не падфарбоўвае рачаіснасьці, ён констатуе ў ёй і шмат зла; соцыяльная рачаіснасьць для яго, як мы бачылі, гэта арэна чалавечай пакуты, сьлёз крыві. Але, ня гледзячы на гэта, канчатковая ацэнка жыцьця ў Ядвігіна Ш. глыбока оптымістычная. Радасны гімн