Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

валася, што гэта брат вязець мяне ў школу, нага мерзьне, і брат сеў на яе, каб сагрэць. Патроху разьлівалася цяпло па ўсім целе.

І было добра, толькі ўсё змагаўся з нейкімі перашкодамі, ніяк ня мог мець поўнае ўдачы, каб было зусім добра, некуды ехаў і ня мог даехаць, бачыў, што матцы не падабаецца, але яна толькі маўчыць, а я і не хацеў таго, ды калі-ж так вышла… То лягчэла, я бачыў перад сабою неба, вечар, ўзноў горшала, і я не хацеў глядзець. Пакорна чакаў, хоць і марудна цягнулася падарожа, няпрыемна было так доўга чакаць. На ўхабах кідала, баяўся вываліцца — і спамінаў, што я ранены, што мне сьніцца, нага ные болем, і лепей спаць, каб не чакаць, калі ўжо-ткі прыедуць на станцыю.

Прахапіўся я ў чорнай цямноце. Ha твар сыпаліся дробныя капачкі дажджу. Ня толькі млела цела, а страшэнны холад забраўся пад коўдру, скрозь па ўсёй сьпіне было сьцюдзёна.

Транспарт стаяў у нейкай вялікай вёсцы ці ў мясьцечку. З левага боку ад фурманкі было сьвятло ў вялікіх вокнах, сьпераду таксама сьвяціліся далёкія вакенцы, а то ўсё было чорна.

Нікога блізка ня было, далей недзе гаманілі, і конь порскнуў там. Нехта пашоў на ганак, у гэтую хату з асьветленымі вокнамі, але не адгукнуўся мне.

Я гукаў, прасіў, стагнаў, каб мяне ўзялі ў хату пагрэцца, бо мяне трасло, як асіну ветрам-холадам.

Ніхто ня чуў, транспарт стаяў, ішоў дождж, было цёмна… Гдзесь далёка і глуха, як ліхая і мінулая