Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ад нас засталася-б толькі груда паломаных касьцей, але на месяцы, на наша шчасьце, сіла прыцяжэньня ў шэсьць разоў меншая, чым на зямлі, а таму ўсё абышлося параўнаўча добра. Я толькі памятаю, што мне здавалася, быццам у маім чэрапе перавярнуліся мазгі. Потым я страціў сьвядомасьць.

Калі я ачуняў, дык пачуў, што на маім твары надзета нешта накшталт маскі. Я адчыніў вочы. Выявілася, што на мне надзеты цёмна-сінія акуляры, якія значна зьмякчалі яркае сьвятло... Кавор стаяў, нахіліўшыся нада мною, і на яго вачох таксама цямнелі акуляры.

Я заўважыў, што некалькі штораў было зачынена, дзякуючы чаму сонца нас ня вельмі непакоіла. Але ўсё-такі навакол усё блішчэла і іскрылася.

Я выцягнуў шыю і пачаў аглядацца. Ранейшы туман зьнік бяз сьледу. Было вельмі сьветла, і атмосфэра была надзіва празрыстаю. Такімі былі мае першыя ўражаньні пасьля абамленьня.

Потым я пачаў мацаць сваё цела, каб даведацца, наколькі я пацярпеў. Выявілася, што мацней за ўсё папсавана мая правая ручыца, з якое была сарвана бадай што ўся скура. Апрача таго, быў акрываўлены лоб.

— Дзіўна! Гэта проста незразумела! — сказаў Кавор. — Дапусьцім я чакаў нечага падобнага. Паветра растала і абярнулася ў газ... калі толькі гэта паветра. Ва ўсякім выпадку, нешта растала і выпарылася. Цяпер мы ляжым на нейкай скале. Добра. Аднак