Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цяжка вазы. Потым зноў гучэлі сякеры, і ў тахт ім рухаліся цені.

Бязумоўна, там былі селяніты і, магчыма, іх там было шмат.

Я ўважліва агледзеў краты і прышоў да вываду, што без асаблівай цяжкасьці можна адагнуць пруты і пралезьці паміж іх. Я схапіўся за адзін прут і моцна пацягнуў яго да сябе. Ён сагнуўся так лёгка, што я ледзь не паваліўся. Тады я асьцярожна адагнуў другі прут. Потым я палез праз адтуліну ўгару.

Узьнімаючыся, я мімаходзь убачыў некалькі рухавых фігур, але пасьпяшыў легчы на краты, і ўзьнятыя краі адтуліны схавалі мяне ад селянітаў. Я шэптам сказаў Кавору, каб ён таксама лёг на кратах; хутка мы ляжалі поплеч і асьцярожна аглядваліся.

Пячора аказалася значна большаю, чым мы маглі меркаваць. Ад нашых крат яна паступова пашыралася, але скляпеньні ў яе шырокай частцы спушчаліся, і найбольш далёкая частка ня была нам відаць. Уся пячора, наколькі бачыла вока, была закладзена шэрагамі аграмадных шэрых туш, над якімі працавалі селяніты. Гэта былі тушы месячных кароў, зарэзаныя так, як кітабойцы падрэзваюць забітых кітоў. Селяніты вельмі шпарка і спрытна адрэзвалі ад туш доўгія палосы мяса і калі-ні-калі секлі косьці. Іх сякеры і рабілі тыя гукі, якія мы чулі здолу. Далёка па канаце пасоўваўся вазок, на які яны накладвалі мяса.

Спачатку мне здалося, што селяніты стаяць на планках, пакладзеных на драўляных козлах, але по-