Старонка:Пракленашы (1913).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мужык з гэтай бяды навіт чуць не памёр: ні малітвы, ні асьвяшченьня сьвятой вадой не памагалі, аж пакуль на чацьвёрты дзень не прышоў якійсь жабрак і не парадзіў удаўцу паставіць на веку труны тры крыжы той крэйдай, каторай на Кшченьня ставюць крыжы на дзьвірах. Удавец усё зробіў, як было яму казана, і ў тую хвілю, калі ён чыркнуў астатнюю крэсачку, зімля с шумам раступілася і труна з нябошчыцай правалілася скросьдонна са страшэнным грукатам і сіпеньнем, а зімля сама сабой зраўнялася на тым мейсцы. Удавец чуць-чуць пасьпеў атскочыць у бок ад таго мейсца і не праваліўся разам с труной.

І чаго толькі Донька ні набаіў? Ат іншай казкі у слухачоў дрыжака па ўсяму: целу перабігала, а валасы дубам станавіліся, асабліва, калі казка была пра мірцвяцоў. З нячысьцікамі не так страшна выхадзіла, бо яны, калі і рабілі каму якую шпэтную справу, дык усё неяк жартуючы, сьмешна, а з нябошчыкамі саўсім не жарты былі, бо тые сваім сьмяротным духам адразу забівалі сваю ахвяру.

Ужо каля трох гадзін Донька баіў такіе байкі.

Далёкіе ліцьвякі, што мала разумелі беларускую гутарку і тые сядзелі ў карчме на гэты раз доўга, стараючыся паняць расказы. Усе, што пілі ў карчме, не скупіліся пачаставаць краснабая чаркай за яго цікавыя байкі.