Старонка:Пракленашы (1913).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніякага шуму, а быццам плавалі ў паветры. Нічуваць было ніякага гоману; выглядалі ўсе яны бледна, як папера. Сабраўшыся каля сарака, яны дружна ўзяліся за працу: адны вынасілі з восіці снапы, другіе слалі іх на таку, трэцьціе малацілі, і так у паўгадзіны восіць была змалочана і ўсё, што трэба, зроблена: і авёс зьвеін, і салома зложана ў пуню а вотрына ў застаронак, і восіць насаджэна, і печ затоплена.

Калі з усей працай пакончылі, адзін хлопчык сеў на бэльку застаронка, дастаў з-за пазухі нейкі малінькі карчок, пагладзіў яго белінькай як сьнег ручкай, узяў у губу адзін каранёк і зайграў. Ігра была так чароўна і прыгожа, што Якуб хоць ужо чуць не пяцьдзесят гадоў жывець на сьвеці, а ніколі ня чуў такой музыкі. Дзе з ей зраўняцца цагельніцкому Антону с сваей скрыпкай, ці Юрку з дудой, абы Боруху с цымбаламі, навіт каб яны ўмясьцёх зайгралі, дык і то куды ім. Ігра перш ціхая, маркотная, чым далі, тым вісялей рабілася і пірайшла на танцы. Хлопчыкі і дзевачкі, пабраўшыся ў пары, пусьціліся ў скокі. Скакалі тые-ж танцы, што і жывые людзі, але ў іх неяк складней і прыгажэй выхадзіла. Толькі скокі гэтые не былі чутны, як ня чутна была і гаворка іх праміж сябе, а толькі відаць было, як раскрывалі вусны ды часам сьміяліся. Пад пасьледак музыкальны хлопчык заіграў казачка, і малінькіе скакуны дроб-