Старонка:Пракленашы (1913).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У Донькі Баханоўскага даўно ўжо сьвярбеў язык, сказаць пра Якуба, што той быццам знайшоў грошы у крыніцы пад магільнікам і т. п., ды баяўся праз гэта страціць у Якуба ласку, бо траплялася не раз каштаваць яго гарэлку.

Прайшоў ішчо год. Якуб проста козырам хадзіў. Дакупіў ішчо каня і дзьвёх кароў, а пра дробную жывёлу і казаць німа чаго.

У восіні заручыў Ганулю за добрага мальца, дый і Янку зьбіраўся ўжо жаніць, бо штож, дастатак быў. Але якраз у гэты час нешчасьце неўспадзеўкі зусім сапсавала інтэрэсы.

Здарылася так.

Якуб часта падглідаў праз дзюру ў страсе за малацьбой пракленашаў, і вось раз яму дужа захацелася злавіць хоць аднаго з іх; але думаючы, што жывога ні ўдасца злавіць, яму зненацку прышла ў галаву шалёная думка забіць аднаго пракленаша. Вядома, што такая думка не магла быць ад-Бога, Якуб гэта і сам ведаў, але, як не пярэчыўся ей, нічога ня мог зрабіць: кажную мінуту нешта яго падзыгівала на гэту збродню. Колькі разоў ён навіт маліўся Богу, каб згінула гэта думка, але і малітва не памагала.

Паказываючы раз від, што папраўляіць страху тока, Якуб прадзёр у ей вялікую дзюру, якраз проці дзьвярэй восіці, усьцягнуў туды агромны камінь і так прыладзіў, што яго можна было ў