Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РЭКВІЗЫТ

Стол, закускі, выпіўкі, талеркі, бутафорская каўбаса.

У пісара — каркаўнік.
У Мар‘і — залатоўка, ручнік.
У вучыцеля — букет кветак.
У вураднікаў — гарнец гарэлкі.
У дзяка — гусь.
У сядзельца — бітае парасё.
У жонкі — жывая курыца.
У старшыні — булка хлеба, мэдаль.
У яго жонкі — вясла абаранкаў.
У музыкаў, — скрыпка, цымбалы.
У фэльчара — лучынка, гадзіньнік, табакерка.

ТЫПЫ

Пісар — звычайны малады чалавек.
Яго жонка — таксама.
Панас — п‘яніца, руды.
Мар‘я — бядовая баба.
Фэльчар — аблезлы амаль што без расьліны чалавек.
Дзяк — рухавы — руды.
Сядзелец лысы, апрануты прычудліва.
Яго жонка, — апранута як мяшчанка без усякага густу.
Старшыня — з вялікай барадой (чорная) павінен быць з мэдальлю на грудзях.
Яго жонка, — грубая баба, з наміткай на галаве і цэлы лес самаробленых кветак з чырвонай і зялёнай паперы.