Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Абібок. Яны самыя — Рыгор Марцінавіч! Вы імяніньнік, паздраўляю, і жадаю, капу чыноў і ардэноў.

Лупадзёр. Здароўя, сілы, каб моцны быў, каб рэбры гнуў усім, хто будзе проціў вашай вышэўказанай лічнасьці.

Пісар. Дзякую, мае дарагія, суньцеся за-стол (усе садзяцца, у такім парадку: ад рампы: фэльчар, вучыцель і вураднікі).

ЗЬЯВА VIII-я
Уваходзіць дзяк з гусём

Дзяк. Благословен увесь сінадрыон і ўсе абрэтаемыя в нём. В сей достопамятный дзень жычу табе дружа шчасьця, долгодзенствія, жычу быць сільным акі дапатопный зьвер мамонт, не баяцца падазрыцельнай шаціі, быть гонітелем непраўды, вершіцелем вверенного волостнога правления и его личного состава — (перадае гуся, а сам вітаецца з другімі). Помоцніку сьмерці, або іначы кажучы костоправу, сеяцелю наукі, і костоломам включительно (да вурадн.) не осудите меня раба божьяго, елико я сяду при вас (сеў).

Лупадзёр. Мы не такія сярдзітыя, як на пагляд здаемся.

Абібок. У гасьцёх мы зусім іншы выгляд маем.