Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяк. З імяніньнікам, жычу любіць друг-друга акі голубі сізокрылыя, жыць да расьці в міре і согласіі.

Жонка. Дзякую, дзякую.

Дзяк (сеў ад рампы першы).

ЗЬЯВА X-я
Уваходзяць сядзелец з жонкай з падарункамі, у сядзельца бітае парасё, а ў жонкі жывая курыца.

Пісар. Паважанаму госьцю пану сядзельцу.

Сядзелец. Віншую, жычу сіл, здароўя, моцы ў мазгах і спрыту ў нагах.

Жонка сядзельца. І я жадаю таго самага: спрыту ў мазгах, і моцы ў нагах.

Сядзелец (пачынае вітацца ад вураднікаў да дзяка).

Дзяк. Віночерпию, наводящему на людские чердаки умопомрачение, а на ноги шаткое, выдрыганское состояние.

Сядзелец. Пляці ты ўжо, пляці, на языку бандеролька не паложана.

Дзяк. Язык акцызу ня прызнае, для языка патрэбна гарэліца, а для бутэлькі безделица.

Пісар. Нічога-б я не хацеў, каб на бабскія языкі, ды акцыз налажылі-бы, вось быў-бы даход.