Старонка:Піятуховіч Колас.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на тыя эпітэты, якія народ ужывае ў сваіх прычытаньнях: галубчык сізенькі, саколік ясьненькі, лябедачка беленькая, галубчык пралесачка, птушачка няпрыютная і гэтак далей[1], усё ў гэтым родзе, народ выяўляе сваё пяшчотнае, тонкае сэрца.

Гэтак сама ў пяшчотных вобразах народ рысуе каханьне, яго радасьці і мукі.

Травушка-муравушка, трава зелена.
Я по табе травушка не нахажуся,
Каго верна люблю, не нагляжуся.[2]

Умее народ тонка апісаць і ўсю трагэдыю разлукі:

По садочку похажала
По зялёнумъ дзервиночку.
Ой, ходзила; похожала,
Нима того, кого кохала...
Ой, ты ворле сизо-крылы!
Скажы ты правду, гдѣ мой милы?
Дала-б таби серца сваго,
Каб ты занес до милого...
Повѣнь вѣтру зъ того краю,
Дзе мой милы, што кохаю:
Нихай-жа я буду знаци,
Зкуль яго приждаци.[3]

З асаблівай пяшчотнасьцю, з глыбокім спагаданьнем чужому гору рысуе народ долю сіраты:

Ой, ходзила малая сиротка
По широкому полю,
Ой шукала малая сиротка
Своиго родного татку.
Ни нашла ни своиго родного татки,
Ни своей родной мамки,
Только нашла ключевую водзицу
Ў глыбоким колодзисѣ.
Одгукнися, моя родная мамка.
На чужой сторонцѣ.
Ни сплеснулася криница водзица
Ў глыбокомъ колодзисе,
Ни одгукналась моя родная мамка
На чужой сторонцѣ.)

Пяшчотныя, мяккія тоны пераважаюць і ў поэзіі Я. Коласа. Сэрца поэты як-бы вабрала, ўпітала ў сябе ўсю тую пяшчотнасьць і мяккасьць

  1. Карский. Белоруссы: т. ІІІ. вып. І. Масква 1916 г. стр. 311 і 312.
  2. Шэйн, т. І стр. 291.
  3. іbіdem стр. 297 і 298.