Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што я думаю рабіць? Мне проста галава закруцілася — я нічога разважаць не магу... Я адчуваю толькі сваё няшчасце... дзіўлюся, як вы можаце захоўваць спакойнасць.

— Вы думаеце, мне лёгка? — праказала Наталья.

Рудзін пачаў хадзіць па плаціне. Наталья не зводзіла з яго вачэй.

— Ваша маці вас не распытвала?

— Яна мяне спытала, ці кахаю я вас.

— Ну... і вы?

Наталья памаўчала.

— Я не зманіла.

Рудзін узяў яе за руку.

— Заўжды ва ўсім благародная і велікадушная! О, сэрца дзяўчыны — гэта чыстае золата! Але няўжо ваша маці так рашуча абвясціла сваю волю адносна немагчымасці нашага шлюбу?

— Так, рашуча. Я ужо вам сказала: яна ўпэўнена, што вы самі не думаеце ажаніцца са мною.

— Значыць, яна лічыць мяне за ашуканца! Чым я заслужыў гэта? — І Рудзін узяўся за галаву.

— Дзімітры Нікалаіч — праказала Наталья: — мы марна трацім час. Успомніце, я у апошні раз бачуся з вамі. Я прышла сюды не плакаць, не скардзіцца — вы бачыце, я не плачу... я прышла за парадай.

— Ды якую раду магу я даць вам, Наталья Алексееўна?

— Як якую? Вы мужчына, я прывыкла вам ве рыць, я да канца буду верыць вам. Скажыце мне, якія ў вас намеры?

— Мае намеры! Ваша маці, мабыць, адмовіць мне ад дому.

— Магчыма. Яна ужо ўчора сказала мне, што павінна будзе раззнаёміцца з вамі... Але вы не адказваеце на маё запытанне.