Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ты Ласунская і мая дачка, — дадала яна: — і ты будзеш шчаслівая. А цяпер ідзі.

Наталья вышла моўчкі. Дар'я Міхайлаўна паглядзела ёй услед і падумала: "Яна па мне — таксама будзе захапляцца: mais elle aura moins d'abandon"[1]. І Дар'я Міхайлаўна аддалася ўспамінам пра мінулае пра даўно мінулае...

Потым яна загадала паклікаць m-lle Boncourt і доўга сядзела з ёю, зачыніўшыся ўдвух. Адпусціўшы яе, яна паклікала Пандалеўскага. Ёй абавязкова хацелася дазнацца пра сапраўдную прычыну ад'езда Рудзіна. Але Пандалеўскі яе заспакоіў канчаткова. Гэта было па яго галіне.

* * *

На другі дзень Валынцэў з сястрой прыехаў на абед. Дар'я Міхайлаўна была заўжды вельмі ласкава з ім, а на гэты раз яна асабліва ласкава з ім абыходзілася. Натальі было невыцерпна цяжка; але Валынцэў такі быў ветлівы, так нясмела з ёю загаварваў, што яна ў душы не магла не падзякаваць яго.

Дзень прайшоў ціха, даволі нудна, але ўсе, раз'язджаючыся, адчулі, што папалі ў старую каляіну; а гэта многа значыць, вельмі многа.

Так, усе папалі ў старую каляіну... усе, апроч Натальі. Застаўшыся нарэшце адна, яна насілу дацягнулася да сваёй пасцелі і, змораная, разбітая, упала ніцма на падушкі. Ёй так горка, і брыдка, і пошла здалося жыць, так сорамна ёй зрабілася самой сябе, свайго кахання, свайго смутку, што ў гэты момант яна-бы, напэўна, згадзілася памерці...

Шмат яшчэ стаяла перад ёю цяжкіх дзён, на-

  1. Але яна будзе больш вытрымана (фр.).