Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я? не ведаю. Дзе-небудзь у шынку. Я павінен сёння-ж выехаць адсюль.

— Павінны?

Рудзін значна ўсміхнуўся.

— Так-с, павінен. Мяне адпраўляюць да сябе ў вёску, на пражыванне.

— Паабедайце са мною.

Рудзін упершыню зірнуў проста ў вочы Лежнёву.

— Вы мне прапануеце з сабою абедаць? — праказаў ён.

— Так, Рудзін, па-даўнейшаму, па-таварыску. Хочаце? Не чакаў я вас сустрэць, і бог ведае, калі мы ўбачымся ізноў. Не развітацца-ж нам з вамі так.

— Калі ласка, я згодзен.

Лежнёў паціснуў Рудзіну руку, клікнуў слугу, заказаў абед і загадаў паставіць у лёд бутылку шампанскага.

* * *

У працягу абеда Лежнёў і Рудзін, як-бы згаварыўшыся, усё разважалі пра студэнцкую сваю пару, успаміналі шмат што і шмат каго — нябожчыкаў і жывых. Спачатку Рудзін гаварыў неахвотна, але ён выпіў некалькі царак віна, і кроў у ім распалілася. Нарэшце лёкай вынес апошняе блюда. Лежнёў устаў, зачыніў дзверы і, звярнуў: шыся да стала, сеў проста насустрач Рудзіна і паціху абапёрся падбародкам на абедзве рукі.

— Ну, цяпер, — пачаў ён: — расказвайце ж мне ўсё, што з вамі здарылася з таго часу, як я вас не бачыў.

Рудзін паглядзеў на Лежнева.

"Божа мой! — падумаў зноў Лежнёў: — "як ён змяніўся, небарака!