Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віваў свае планы ў гасціных і больш чым калі-небудзь трымаўся англаманам, мармылём і дзяржаўным чалавекам. Але падышоў 1825 год і шмат прынёс з сабою гора. Блізкія знаёмыя і прыяцелі Івана Петровіча падпалі цяжкаму іспыту. Іван Петровіч паспяшаўся выехаць у вёску і зачыніцца ў сваім доме. Прайшоў яшчэ год, і Іван Петровіч раптам змарнеў, саслабеў, заняпаў; здароўе яму здрадзіла. Вольнадумец пачаў хадзіць у царкву і заказваць набажэнствы; еўрапеец пачаў парыцца ў лазні, абедаць а другой гадзіне, класціся а дзевятай, засынаць пад балбатню старога дварэцкага; дзяржаўны чалавек спаліў усе свае планы, усю перапіску, дрыжэў перад губернатарам і мітусіўся перад іспраўнікам; чалавек з загартаванай воляй енчыў і скардзіўся, калі ў яго ўскаквала балячка, калі яму падавалі талерку халоднага крупніка. Глафіра Петроўна зноў заўладала ўсім у доме; зноў пачалі хадзіць з задняга ганка прыказчыкі, бурмістры, простыя мужыкі да „старой калатухі“, — так празвалі яе дваровыя людзі. Змена ў Івану Петровічу моцна ўразіла яго сына; яму пайшоў дзевятнаццаты год, і ён пачынаў разважаць і вызваляцца з-пад гнёту душыўшай яго рукі. Ён і раней прыкмячаў разладзіцу паміж словамі і справамі бацькі, паміж яго шырокімі ліберальнымі тэорыямі і жорсткім, дробным дэспатызмам; але ён не чакаў такога крутога злому. Застарэлы эгаіст раптам выказаўся ўвесь. Малады Лаўрэцкі збіраўся ехаць у Маскву, падрыхтавацца ва універсітет, — нечаканае новае няшчасце звалілася на галаву Івана Петровіча: ён аслепнуў, і аслепнуў безнадзейна, у адзін дзень.

Не давяраючы ведам рускіх урачоў, ён пачаў хадайнічаць аб дазволе адправіцца за граніцу. Яму адмовілі. Тады ён забраў з сабою сына і цэ-