Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пазнаёміць яго з ёю, дадаўшы, што ён у іх, як свой; што генерал чалавек зусім не горды, а маці такая дурная, што толькі трапкі не смокча. Лаўрэцкі пачырванеў, прамармытаў нешта незразумелае і ўцёк. Цэлых пяць дзён змагаўся ён з сваёю нясмеласцю: на шосты дзень малады спартанец надзеў новенькі мундзір і аддаўся ў распараджэнне Міхалевічу, які, будучы сваім чалавекам, абмежаваўся тым, што прычасаў сабе валасы — і абое адправіліся да Кароб‘іных.

XIII

Бацька Варвары Паўлаўны, Павел Петровіч Кароб‘ін, генерал-майёр у адстаўцы, увесь свой век правёў у Пецербургу на службе, лічыўся ў маладосці добрым танцорам і фрунтавіком, знаходзіўся, па беднасці, ад‘ютантам пры двух-трох нязначных генералах, ажаніўся з дачкою аднаго з іх, ўзяў тысяч дваццаць пяць пасагу, да тонкасці пасягнуў усю прамудрасць вучэнняў і парадаў, цягнуў, цягнуў лямку і, нарэшце, годзікаў праз дваццаць, дастукаўся генеральскага чына, атрымаў полк. Тут-бы яму адпачыць і ўсталяваць, не спяшаючы, свой добрабыт; ён на гэта і разлічваў, ды крыху неасцярожна павёў справу: ён надумаў-быў новы сродак пусціць у зварот казённыя грошы, — сродак аказаўся вельмі добры, але ён не ў час паскупіўся: на яго данеслі; вышла больш чым непрыемная, вышла паганая гісторыя. Сяк-так адкруціўся генерал ад гісторыі, але кар‘ера яго лопнула; яму парадзілі выйсці ў адстаўку. Гады два паштурхаўся ён яшчэ ў Пецербургу, спадзяючыся, ці не выпадзе яму цёпленькае стацкае месца, але месца яму не выпадала, дачка вышла з інстытута, выдаткі павялічваліся з кожным днём… Сціснуўшы сэрца, наважыўся ён пераехаць у