Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/221

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыя пуцёвыя несесеры, якія захапляючыя туалетныя скрынкі ды посуд для кавы, і як міла Варвара Паўлаўна сама варыла каву раніцою! Аднак, Лаўрэцкаму тады было не да назіранняў: ён быў зачараваны і ўпіваўся шчасцем; ён аддаваўся яму, як дзіця… Ён і быў нявінны, як дзіця, гэты юны Алкід. Нездарма веяла хараством ад усёй істоты яго маладой жонкі; нездарма абяцала яна пачуццю таемную раскошу нязведаных асалод; яна стрымала больш, чым абяцала. Прыехаўшы ў Лаўрыкі, ў самы разгар лета, яна знайшла дом брудным і цёмным, прыслугу смешнай і застарэлай, але не палічыла патрэбным нават намякнуць пра гэта мужу. Калі-б яна меркавала абаснавацца ў Лаўрыках, яна-б усё ў іх перарабіла, пачынаючы, зразумела, з дома; але думка застацца ў гэтай стэпавай глушы ні на момант не прыходзіла ёй у галаву; яна жыла ў ім, як у шатру, ціха пераносячы ўсе нявыгады і забаўна падсмейваючыся з іх. Марфа Цімафееўна прыехала пабачыцца з сваім выхаванцам; яна вельмі спадабалася Варвары Паўлаўне, але ёй Варвара Паўлаўна не спадабалася. З Глафірай Петроўнай новая гаспадыня таксама не паладзіла; яна-б дала ёй спакой, але старому Кароб‘іну захацелася запусціць рукі ў справы зяця; кіраваць маёнткам такога блізкага сваяка, гаварыў ён, не сорамна нават генералу. Трэба думаць. што Павел Петровіч не пагрэбваў-бы заняцца маёнткам і зусім чужога яму чалавека. Варвара Паўлаўна павяла сваю атаку вельмі хітра; не выдаваючыся ўперад, відаць уся захопленая пяшчотаю мядовых месяцаў, вясковым ціхім жыццём, музыкай і чытаннем, яна пакрыху давяла Глафіру да таго, што тая адною раніцай убегла, як шалёная, у габінет Лаўрэцкага і, швыргнуўшы звязку ключэй на стол, абвясціла, што не ў сілах