Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/224

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вядомай ад Chaussée d‘Antin до Rue de Lille. У тыя часы (рэч адбывалася ў 1836 годзе) яшчэ непаспела развесціся племя фельетаністаў і хранікёраў, якое цяпер кішыць усюды, як мурашкі ў раскапанай купіне; але ўжо тады з‘яўляўся ў салоне Варвары Паўлаўны нехта m-r Jules непрыгожага аблічча чалавек, з скандальнай рэпутацыяй, нахабны і нізкі, як усе дуэлісты і бітыя людзі. Гэты m-r Jules быў вельмі агідны Варвары Паўлаўне, але яна яго прымала, бо ён папісваў у розных газетах і без перастанку ўспамінаў пра яе, называючы яе і m-me de L…tzki, і m-me de***, cette grande dame russe si distinguée, qui demeure rue de P…[1]; расказваў усяму свету, г. зн. некалькім сотням падпісчыкаў, якім не было ніякай справы да m-me de L…tzki, як гэта дама, сапраўдная па розуму францужанка (une vraie française раr l‘ésprit) — вышэй за гэта ў французаў пахвал няма — ласкавая і слаўная, якая яна незвычайная музыкантша, і як яна дзіўна танцуе вальс (Варвара Паўлаўна, сапраўды, так танцавала вальс, што захапляла ўсе сэрцы за ўскраямі свайго лёгкага адлятаючага адзення)… Словам, пускаў пра яе пагалоску па свеце, — але-ж гэта, што не кажыце, прыемна. Дзяўчына Марс ужо сышла тады са сцэны, а дзяўчына Рашэль яшчэ не з‘яўлялася; тым часам Варвара Паўлаўна старанна наведвала тэатры. Яна прыходзіла ў захапленне ад італьянскай музыкі і смяялася над руінамі Одры, прыстойна пазяхала ва Французскай Камедыі і плакала ад ігры мадам Дорваль у якой-небудзь ультра-рамантычнай меладраме; а галоўнае, — Ліст у яе іграў два разы і такі быў слаўны, такі

  1. Гэта шаноўная руская дама, якая жыве на вуліцы П… (фр.).