Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/235

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніца была; ну і цябе не пакрыўдзіла. А цяпер ідзі з богам, а то я табе надакучу.

І Марфа Цімафееўна абняла свайго пляменніка.

— А Лізе за Паншыным не быць, не турбуйся; не такога мужа яна варта.

— Ды я зусім і не турбуюся, — адказаў Лаўрэцкі і вышаў.

XVIII

Праз гадзіны чатыры ён ехаў дадому. Тарантас яго шпарка каціўся палявою, мяккай дарогаю. Тыдні тры як стаяла засуха; тонкі туман разліваўся малаком у паветры і засцілаў далёкія лясы; ад яго пахла дымам. Шмат цемнаватых хмарак з няясна абрысаванымі берагамі распаўзаліся па бледна-блакітным небе; даволі моцны вецер імчаўся сухім, непарыўным струменем, не разганяючы спякоты. Прыклаўшы галаву да падушкі і сашчапіўшы на грудзях рукі, Лаўрэцкі глядзеў на прабягаўшыя веерам загоны палёў, на павольна мільгаўшыя вербы, на дурных варон і грачоў, з тупой падазронасцю пазіраўшых бокам на праязджаўшы экіпаж, на даўгія межы, зарослыя чарнобылем, палынню і палявой рабінай; ён глядзеў… і гэта свежая, стэпавая, тлустая голь і глуш, гэта зелень, гэтыя даўгія ўзгоркі, сухадолы з каржакаватымі дубовымі кустамі, шэрыя вёскі, жыдкія бярозы — увесь гэты, даўно ім нябачаны, рускі краявід навяваў на яго душу салодкія і, тым-жа часам, амаль тужлівыя пачуцці, душыла грудзі яго нейкім прыемным ціскам. Думкі яго паволі брадзілі; абрысы іх былі таксама няясны і цмяны, як абрысы тых высокіх, таксама нібы брадзіўшых хмарак. Успомніў ён сваё дзяцінства, сваю маці, успомніў, як яна памірала, як паднеслі яго да яе, і як яна, прыціскаючы яго галаву да сваіх грудзей, пачала была