Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прадзедкі цудоўная такая ладунка: з Афонскай гары ім манах тую ладунку падарыў. І сказаў ён яму гэта, манах, значыць: за тваю, баярын, гасціннасць, гэта табе дарую; насі — і суда не бойся. Ну, але-ж тады, паночку, вядома, якія былі часы: што пан усхацеў, тое і рабіў. Бывала, хто нават з паноў уздумае ім пярэчыць, дык яны толькі паглядзяць на яго ды скажуць: неглыбока плаваеш; самае гэта ў іх было любае слова. І жыў ён, ваш вечнай памяці, прадзедка, у палацах драўняных малых; а што дабра пасля сябе пакінуў, срэбра што, усялякіх запасаў — усе падвалы бітма набіты былі. Гаспадар быў. Той жа графінчык, што вы пахваліць пажадалі, — іхні быў: з яго гарэлку каштавалі. А вось дзедка ваш, Пётр Андрэвіч, і палацы сабе пабудавалі каменныя, а дабра не нажылі; усё ў іх пайшло ў разлад; і жылі яны горш за татачку, і раскошаў ніякіх сабе не тварылі, — а грошыкі ўсе распасожыў, і спамянуць яго няма чым; лыжкі срэбранай ад іх не засталося, — і то яшчэ дзякуй, Глафіра Петроўна паспрыяла“.

— А ці праўда, — перапыняў яго Лаўрэцкі: — яе старой калатушкай звалі?

— Але-ж хто зваў! — адказваў з прыкрасцю Антон.

— А што, паночку, — адважыўся спытацца аднойчы стары: — што наша барынька, дзе жадае сваё прабыванне мець?

— Я разлучыўся з жонкаю, — прагаварыў насілу Лаўрэцкі. — калі ласка, не пытайся пра яе.

— Слухаю-с, — смутліва адказаў стары.

Праз тры тыдні Лаўрэцкі паехаў верхам у О… да Каліціных, і правёў у іх вечар. Лем быў там; ён вельмі спадабаўся Лаўрэцкаму. Хаця, з ласкі бацькі, ён ні на якім інструменце не іграў, аднак