Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/248

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

емна, як у апошні раз. Паншын быў там, шмат расказваў пра сваю паездку, вельмі забаўна перадражніваў і паказваў бачаных ім памешчыкаў; Лаўрэцкі смяяўся, але Лем не выходзіў з свайго кутка, маўчаў, ціха кратаўся ўвесь, як павук, глядзеў хмура і тупа, і ажывіўся толькі тады, калі Лаўрэцкі пачаў развітвацца. Нават седзячы ў фурманцы, стары не пераставаў дзічыцца і скорчвацца; але ціхае, цёплае паветра, лёгкі ветрык, лёгкія цені, пах травы, бярозавых почак, мірнае ззянне безмесяцовага зорнага неба, дружны тупат і чмыханне коней, усё зачараванне дарогі, вясны, ночы — спусціліся ў душу беднага немца, і ён сам першы загаварыў з Лаўрэцкім.

XXII

Ён пачаў гаварыць пра музыку, пра Лізу, потым зноў пра музыку. Ён нібыта павольней вымаўляў словы, калі гаварыў пра Лізу. Лаўрэцкі навёў гутарку на яго творы і, крыху жартам, прапанаваў яму напісаць для яго лібрэто.

— Гм, лібрэто! — адказаў Лем: — не, гэта не па мне; у мяне ўжо няма той жвавасці, той ігры фантазіі, якая патрэбна для оперы; я ўжо цяпер страціў сілы свае… Але калі-б я мог яшчэ што-небудзь зрабіць, — я-б задаволіўся рамансам; вядома, я жадаў-бы добрых слоў…

Ён змоўк, і доўга сядзеў нерухома і падняўняўшы вочы ў неба.

— Напрыклад, — праказаў ён, нарэшце: — што-небудзь накшталт гэтага: вы, зоркі, о вы чыстыя зоркі!..

Лаўрэцкі злёгку абярнуўся да яго тварам і пачаў глядзець на яго.

— Вы, зоркі, чыстыя зоркі, — паўтарыў Лем. —