Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/250

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

значаны яму пакой, звярнуўся ў габінет і сеў перад акном. У садзе спяваў салавей сваю апошнюю, досвітную песню. Лаўрэцкі ўспомніў, што і ў Каліціных у садзе спяваў салавей; ён успомніў таксама ціхі рух Лізіных вачэй, калі, пры першых яго гуках, яны звярнуліся да цёмнага акна. Ён пачаў думаць пра яе, і сэрца ў ім сціхла. „Чыстая дзяўчына, — праказаў ён упоўголаса: — чыстыя зоркі“, — дадаў ён з усмешкай і спакойна лёг спаць.

А Лем доўга сядзеў на сваім ложку з нотным сшыткам на каленях. Здавалася, небывалая, салодкая мелодыя збіралася наведаць яго; ён ужо гарэў і хваляваўся, ён адчуваў ужо тамленне і салодкасць яе набліжэння… але ён не дачакаўся яе…

— Не паэт і не музыкант! — прашаптаў ёй, нарэшце…

І стомленая галава яго цяжка апусцілася на падушку.

XXIII

На другую раніцу гаспадар і госць пілі чай у садзе пад старой ліпай.

— Маэстра! — сказаў між іншым Лаўрэцкі: — вам давядзецца неўзабаве пісаць урачыстую кантату.

— З якой прычыны?

— А з прычыны шлюбавання п. Паншына з Лізай. Ці заўважылі вы, як ён учора ёю захапляўся? Здаецца, у іх ужо ўсё ідзе на лад.

— Гэтага не будзе! — усклікнуў Лем.

— Чаму?

— Бо гэта немагчыма. Аднак, — дадаў ён, счакаўшы крыху: — на свеце ўсё магчыма. Асабліва тут у вас, у Расіі.

— Пра Расію мы покуль не будзем гаварыць; але што-ж дрэннага знаходзіце вы ў гэтым шлюбе?

— Усё дрэнна, усё. Лізавета Міхайлаўна дзяў-