Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі рускія людзі. З оніка, пасля шматгадовай разлукі, праведзенай у двух розных светах, не разумеючы ясна ні чужых, ні нават уласных думак, чапляючыся за словы і адказваючы аднымі словамі, заспрачаліся яны аб прадметах самых абстрактных, — і спрачаліся так, нібыта справа ішла адносна жыцця і смерці абаіх; галасілі і лемантавалі так, што ўсе людзі ўспалашыліся ў доме, а бедны Лем, які з самага прыезду Міхалевіча зачыніўся ў сябе ў пакоі, адчуў недаўразуменне і пачаў нават нечага няясна баяцца.

— Што-ж ты пасля гэтага? расчараваны? — крычаў Міхалевіч а першай гадзіне ночы.

— Хіба такія расчараваныя бываюць? — адказаў Лаўрэцкі: — тыя ўсе бываюць бледныя і хворыя, — а хочаш, я цябе адной рукой падыму?

— Ну, калі не расчараваній дык скептык, гэта яшчэ горш (вымаўленне Міхалевіча адзывалася яго радзімай, Маларосіяй). А з якога права можаш ты быць скептыкам? Табе ў жыцці не пашанцавала, скажам; у гэтым тваёй віны не было; ты быў народжан з душою палкай, любячай, а цябе гвалтам адводзілі ад жанчын; першая жанчына, якая табе трапілася, павінна была цябе ашукаць.

— Яна і цябе ашукала, — заўважыў хмура Лаўрэцкі.

— Дапусцім, дапусцім; я быў тут падначален лёсу, — аднак, што гэта я брашу, — лёсу тут няма; старая прывычка недакладна выказвацца. Але што-ж гэта даказвае?

— Даказвае тое, што мяне з дзяцінства звіхнулі.

— А ты сябе выправі! — бо ты чалавек, ты мужчына, энергіі ў цябе аж праз край! — Але, як-бы там не было, хіба можна, хіба дазволена, — прыватны, так сказаць, факт узводзіць у агульны закон, няўхільнае правіла?