Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/260

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— І калі-ж, дзе-ж уздумалі людзі забібочыцца? — крычаў ён а чацвертай гадзіне раніцы, але ўжо крыху асіплым голасам: — у нас! цяпер! у Расіі! калі на кожнай асобе ляжыць абавязак, адказнасць вялікая перад богам, перад народам, перад самім сабою! Мы спім, а час ідзе; мы спім…

— Дазволь мне заўважыць табе, — праказаў Лаўрэцкі: — што мы зусім не спім цяпер, а хутчэй за ўсё іншым не даем спаць. Мы, як пеўні, дзярэм горла. Паслухай, гэта здаецца ўжо трэція крычаць.

Гэты выбрык рассмяшыў і супакоіў Міхалевіча. „Да заўтра“, — праказаў ён з усмешкай і ўсунуў люльку ў кісет. „Да заўтра“, — паўтарыў Лаўрэцкі. Але сябры яшчэ больш за гадзіну гутарылі… Аднак, галасы іх не ўзвышаліся больш, і размовы іх былі ціхія, сумныя, добрыя размовы.

Міхалевіч паехаў на другі дзень, як не затрымліваў яго Лаўрэцкі. Фёдару Іванычу не ўдалося ўгаварыць яго застацца; але нагаварыўся ён з ім удосталь. Выявілася, што ў Міхалевіча граша за душою не было. Лаўрэцкі ўжо напярэдадні з жалем заўважыў у ім усе адзнакі і прывычкі застарэлай беднасці; боты ў яго былі стаптаны, адзаду на сурдуце не ставала аднаго гузіка, рукі яго не ведалі пальчатак, у валасах тырчэў пух, прыехаўшы, ён і не падумаў папрасіць памыцца, а за вячэрай еў, як акула, раздзіраючы рукамі мяса і з трэскам перагрызаючы косці сваімі моцнымі чорнымі зубамі. Выявілася таксама, што служба не пайшла яму на карысць, што ўсё надзеі свае ён ускладаў ва адкупшчыка, які ўзяў яго толькі для таго, каб мець у сябе ў канторы „асвечанага чалавека“. Разам з тым Міхалевіч не сумаваў і жыў сабе — цынікам, ідэалістам, паэтам, шчыра дбаючы і сакрушаючыся аб лёсе чалавецтва, аб уласным