Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/284

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усё, што я адчувала, і папрасіла яго пачакаць. Задаволены вы? — дадала яна з хуткай усмешкай, — і злёгку кратаючы парэнчы рукою, збегла па сходнях.

— Што мне сыграць вам? — запытала яна, падымаючы пакрышку фартэп‘яна.

— Што хочаце, — адказаў Лаўрэцкі і сеў так, што мог глядзець на яе.

Ліза пачала іграць і доўга не адвадзіла вачэй ад сваіх пальцаў. Яна зірнула, нарэшце, на Лаўрэцкага і спынілася: так дзіўны здаўся ёй яго твар.

— Што з вамі? — запытала яна?

— Нічога, — адказаў ён: — мне вельмі хораша, я рад за вас, я рад вас бачыць, — прадоўжвайце.

— Мне здаецца, — гаварыла Ліза праз некалькі хвілін: — калі-б ён сапраўды мяне кахаў, ён-бы не напісаў гэтага ліста, ён павінен быў-бы адчуваць, што я не магу адказаць яму цяпер.

— Гэта не важна, — праказаў Лаўрэцкі: — важна тое, што вы яго не кахаеце.

— Перастаньце, што гэта за гутарка! Мне ўсё марыцца ваша нябожчыца-жонка, і вы мне страшны.

— Ці-ж не праўда, Вольдэмар, як міла іграе мая Лізет? — гаварыла тым часам Мар‘я Дзімітраўна Паншыну.

— Так — адказаў — вельмі міла.

Мар'я Дзімітраўна з пяшчотнасцю паглядзела на свайго маладога партнёра, але той зрабіў яшчэ больш паважны і заклапочаны выгляд і абвясціў чатырнаццаць каралёў.

ХХХІ

Лаўрэцкі не быў маладым чалавекам; ён не мог доўга ашуквацца наконт пачуцця, выкліканага ў ім Лізай; ён канчаткова ў той-жа дзень перака-