Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/310

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Варвара Паўлаўна пастаяла некаторы час на месцы, злёгку паціснула плячыма, аднесла дзяўчынку ў другі пакой, раздзела і паклала яе. Потым яна дастала кніжку, села каля лямпы, пачакала каля гадзіны, і, нарэшце, сама легла ў пасцель.

— Eh bien, madame[1]? — запытала яе служанка, францужанка, вывезеная ёю з Парыжа, знімаючы з яе карсет.

— Eh bien, Justine[2] — адказала яна: — ён вельмі пастарэў, але, мне здаецца, ён усё-такі-ж самы добры. Падайце мне пальчаткі на ноч, падрыхтуйце на заўтрашні дзень шэрае адзенне да-верху; але не забудзьцеся бараніх катлетак для Ады… Праўда, іх тут цяжка знайсці, але трэба пастарацца.

— A la guerre, comme à la guerre[3], — адказала Жустына і загасіла свечку.

XXXVII

Больш як дзве гадзіны блукаў Лаўрэцкі па вуліцах горада. Прышла яму на ўспамін ноч, праведзеная ў ваколіцах Парыжа. Сэрца ў яго надрывалася, і ў галаве, пустой і нібы зглушанай, круціліся ўсё адны і тыя-ж думкі, цёмныя, бязглуздыя, злыя. „Яна жыва, яна тут“, шаптаў ён з безупынна выбухаўшым здзіўленнем. Ён адчуваў, што страціў Лізу. Злосць яго душыла; вельмі раптоўна выбухнуў над ім гэты ўдар. Як мог ён так лёгка паверыць хлуслівай балбатні фельетона, кавалку паперы? „Ну, я-б не паверыў“, — падумаў

  1. Ну, як, мадам? (фр.).
  2. Што-ж, Жустына (фр.).
  3. На вайне, як на вайне (фр.).