Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/312

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы няшчасны чалавек, — павольна паўтарыў Лем.

— Хрыстафор Фёдарыч, — пачаў Лаўрэцкі: — возьмецеся вы даставіць запіску?

— Гм. Можна даведацца, каму?

— Лізав…

— А, так, так, разумею. Добра. А калі трэба будзе даставіць запіску?

— Заўтра, як можна раней.

— Гм. Можна паслаць з Катрын, маю кухарку. Не, я сам пайду.

— І прынясеце мне адказ?

— І прынясу адказ.

Лем уздыхнуў.

— Так, мой бедны малады друг; вы сапраўды, — няшчасны малады чалавек.

Лаўрэцкі напісаў два словы Лізе: ён паведаміў яе аб прыездзе жонкі, прасіў яе прызначыць яму спатканне, — і кінуўся на вузенькую канапу, тварам да сцяны; а стары лёг на ложак і доўга варушыўся, кашляючы і адпіваючы па-крыху свой дэкокт.

Настала раніца; абое яны падняліся. Дзіўнымі вачыма паглядзелі яны адзін на аднаго. Лаўрэцкаму хацелася ў гэты момант забіць сябе. Кухарка Катрын прынесла ім дрэнную каву. Прабіла восьмая гадзіна. Лем надзеў капялюш і, сказаўшы, што лекцыю ён дае ў Каліціных а дзесятай гадзіне, але што ён знойдзе ўдачны повад, адправіўся. Лаўрэцкі зноў кінуўся на канапу і зноў са дна яго душы зашавяліўся гаротны смех. Ён думаў пра тое, як жонка выгнала яго з дома; ёй уяўляў сабе становішча Лізы, заплюшчваў вочы і закідваў рукі за галаву. Нарэшце, Лем звярнуўся і прынёс яму кавалак паперы, на якім Ліза напісала алоўкам наступныя словы: „Мы сёння не