Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/336

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калі яно хоць аднойчы наведае чалавека. Яно не было поўнае, яно было фальшывае, скажаш ты; ды заяві-ж свае правы на поўнае, сапраўднае шчасце! Азірніся, хто вакол цябе шчаслівы, хто радуецца? Вось, мужык едзе на касьбу; можа быць, ён задаволен сваёй доляй… Што-ж? Ці захацеў-бы ты памяняцца з ім? Успомні сваю маці: як мізэрна-малыя былі яе патрабаванні, і якая выпала ёй доля? Ты, відаць, толькі пахвастаўся перад Паншыным, калі сказаў яму, што прыехаў у Расію затым, каб араць зямлю; ты прыехаў валачыцца на старасці год за дзяўчынкамі. Прышла вестка пра тваю свабоду, і ты ўсё кінуў, на ўсё забыўся, ты пабег, як хлопчык за матыльком…“ Вобраз Лізы безупынна выяўляўся яму пасярод яго разважанняў; ён з натугай выганяў яго, як і другі неадчэпны вобраз, другія спакойна-хітрыя, прыгожыя і ненавісныя рысы. Стары Антон заўважыў, што пан не ў гуморы; уздыхнуўшы некалькі разоў за дзвярыма, ды некалькі разоў на парозе, ён наважыўся падыйсці да яго, парадзіў яму напіцца чаго-небудзь цёпленькага. Лаўрэцкі закрычаў на яго, загадаў яму выйсці, а потым перапрасіў яго; але Антон ад гэтага яшчэ больш засумаваў. Лаўрэцкі не мог сядзець у гасцінай; яму так і здавалася, што прадзед Андрэй пагардліва глядзіць з палатна на хілага свайго патомка. — „Эх ты! не глыбока плаваеш!“ здавалася гаварылі яго на бок скручаныя губы. „Няўжо-ж, — думаў ён, — я не зладжу з сабою, — паддамся гэтаму… глупству?“ (Цяжка раненыя на вайне заўжды называюць „глупствам“ свае раны. Не ашукваць сябе чалавеку — не жыць яму на зямлі). Хлапчук я, ці што, сапраўды? Ну, так: убачыў блізка, у руках амаль трымаў магчымасць шчасця на ўсё жыццё — яно раптам знікла; але-ж і ў латарэі — пакруціся кола