Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/351

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пота і павольна і моцна шырока хрысцілася. Мужык з густой барадой і хмурым тварам, раскудлачаны і змяты, увайшоў у царкву, разам стаў на абодва калёны і зараз-жа ўзяўся спешна хрысціцца, закідваючы назад і ўстрасваючы галаву пасля кожнага паклона. Такое горкае гора выяўлялася ў яго твары, ва ўсіх яго рухах, што Лаўрэцкі наважыўся падыйсці да яго і спытаць яго, што з ім. Мужык палахліва і сурова адхіснуўся, паглядзеў на яго… „Сын памёр“, прамовіў ён скорагаворкай, — і зноў узяўся класці паклоны… „Што для іх можа замяніць суцяшэнне царквы“, — падумаў Лаўрэцкі, — і сам паспрабаваў маліцца; але сэрца яго зрабілася цяжкім, жорсткім і думкі былі далёка. Ён усё чакаў Лізы, — але Ліза не прыходзіла. Царква пачала напаўняцца народам; яе ўсё не было. Абедня пачалася, дзякан ужо прачытаў евангелле, зазванілі на дастойную; Лаўрэцкі падсунуўся крыху ўперад — і раптам убачыў Лізу. Яна прышла раней за яго, але ён яе не заўважыў; прыціснуўшыся ў прамежачак між сцяной і клірасам, яна не азіралася, не краталася. Лаўрэцкі не звёў з яе вачэй да самага канца абедні: ён развітваўся з ёю. Народ пачаў разыходзіцца, а яна ўсё стаяла; здавалася, яна чакала адыходу Лаўрэцкага. Нарэшце, яна перахрысцілася ў апошні раз і пайшла не адварочваючыся; з ёй была адна пакаёўка. Лаўрэцкі вышаў услед за ёй з царквы і дагнаў яе на вуліцы; яна ішла вельмі хутка, нахіліўшы галаву і спусціўшы велюм на твар.

— Добры дзёнь, Лізавета Міхайлаўна, — сказаў ён гучна, з вымушанай развязнасцю: — можна вас праводзіць?

Яна нічога не сказала; ён адправіўся побач з ёй.

— Ці задаволены вы мной? — спытаў ён яе, панізіўшы голас. — Вы чулі, што ўчора здарылася?