Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/354

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыкі; праз тыдзень Лаўрэцкі адправіўся ў Маскву, пакінуўшы жонцы тысяч пяць на пражыццё — а на другі дзень пасля ад‘езду Лаўрэцкага з‘явіўся Паншын, якога Варвара Паўлаўна прасіла не забываць яе ў глушы. Яна яго прыняла, як нельга лепей, і да позняй ночы высокія пакоі дома і самы сад агалашаліся гукамі музыкі, пяяння і вясёлых французскіх размоў. Тры дні прагасціў Паншын у Варвары Паўлаўны; развітваючыся з ёю моцна паціскаючы яе прыгожыя рукі, ён абяаўся вельмі хутка звярнуцца, — і стрымаў сваё бяцанне.

ХLV

У Лізы быў асобы, невялікі пакойчык на другім паверсе дома яе мацеры, чысты, светлы, з 6елым ложкам, з гаршкамі кветак у кутах і перад вокнамі, з маленькім пісьмовым столікам, горкаю кніг і абразом хрыста на сцяне. Пакойчык гэты называўся дзіцячым; Ліза нарадзілася ў ім. Звярнуўшыся з царквы, дзе яе бачыў Лаўрэцкі, яна старанней, як зазвычай, упарадкавала ўсё ў сябе, адусюль змяла пыль, перагледзела і перавязала істужкамі ўсе свае сшыткі і лісты таварышак, зачыніла ўсе скрынкі, паліла кветкі і кранулася рукою кожнай кветкі. Усё гэта яна рабіла не спяшаючы, без шуму, з нейкай чулай і ціхай рупатлівасцю на твары. Яна застанавілася, нарэшце, пасярод пакоя, павольна азірнулася і, падышоўшы да стала, над якім вісеў абраз Хрыста, апусцілася на калені, паклала галаву на сціснутыя рукі і засталася нерухомай.

Марфа Цімафееўна ўвайшла і застала яе ў гэтым становішчы. Ліза не заўважыла яе прыходу. Бабулька вышла на цыпачках за дзверы і некалькі разоў гучна кашлянула. Ліза жвава паднялася і