Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калі толькі Рудзін адкрываў рот, можна было меркаваць аб сіле зробленага ім уражання. Дар'і Міхайлаўне раптам захацелася падражніць Пігасава. Яна падышла да яго і ўпоўголаса праказала: "Што-ж маўчыце і толькі ўсміхаецеся зласліва? Паспрабуйце-ж, шчапіцеся з ім зноў", і, не дачакаўшыся яго адказу, паклікала рукою Рудзіна.

— Вы пра яго яшчэ адной рэчы не ведаеце, — сказала яна яму, паказваючы на Пігасава: — ён страшэнны ненавіснік жанчын, безупынна нападае на іх; калі ласка, звярніце яго на правільны шлях.

Рудзін паглядзеў на Пігасава... мімаволі звысака: ён быў вышэй за яго на дзве галавы. Пігасава аж скаланула са злосці, і жоўчны твар яго збляднеў.

— Дар'я Міхайлаўна памыляецца, — пачаў ён няпэўным голасам: — я не на адных жанчын нападаю, я да ўсяго чалавечага роду не вялікі ахвотнік.

— Чаму ж у вас наконт яго такі дрэнны погляд? — спытаў Рудзін.

Пігасаў зірнуў яму проста ў вочы.

— Мабыць, вывучэнне ўласнага сэрца, у якім Я штодзень знаходжу ўсё болей і болей погані. Я мяркую аб іншых па сабе. Можа быць, гэта і несправядліва, і я значна горш за іншых; але што-ж рабіць? Прывычка!

— Я вас разумею і спачуваю вам,-адказаў Рудзін. — Якая благародная душа не адчувала жадання самаўніжэння? Але не варта застанаўлівацца на гэтым бязвыхадным становішчы.

— Шчыра дзякую за выдачу маёй душы атэстата ў сумленнасці, — адказаў Пігасаў: — а становішча мае нішто, нядрэннае, так што калі нават ёсць з яго выхад, так бог з ім! я яго шукаць не буду.

— Але гэта значыць, — прабачце за выраз, —