Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Шчыра вас дзякую: я ніколі не снедаю, ды і спяшаюся дадому.

Дар'я Міхайлаўна ўстала.

— Я вас не затрымліваю, — прамовіла яна, падыходзячы да акна: — не смею вас затрымліваць.

Лежнёў пачаў развітвацца.

— Бывайце, мос'е Лежнёў! Выбачайце, што патурбавала вас.

— Нічога, калі ласка, — адказаў Лежнёў і вышаў.

— Нішто? — запыталася Дар'я Міхайлаўна ў Рудзіна. — Я чула пра яго, што ён дзівак; але гэта ужо няма ведама што!

— У яго тая-ж самая хвароба, што і ў Пігасава, — праказаў Рудзін: — жаданне быць арыгінальным. Той прыкідваецца Мефістофелем, гэты — цынікам. Ва ўсім гэтым шмат эгаізма, шмат самалюбства і мала праўды, мала любасці. Тут-жа ёсць своеасаблівая рацыя: надзеў чалавек маску абыякавасці і ленасці, а можа, хто-небудзь падумае: вось чалавек, сколькі талентаў у сябе загубіў! А паглядзець уважлівей — і талентаў у ім ніякіх няма.

— Et de deux![1]— праказала Дар'я Міхайлаўна. — Вы жахлівы чалавек на азначэнні. Ад вас не схаваешся.

— Вы думаеце? — праказаў Рудзін. — Аднак, — гаварыў ён далей: — па-сапраўднаму, мне не варта было-б гаварыць пра Лежнёва: я яго любіў, любіў як сябра... але потым, з прычыны розных непаразуменняў...

— Вы пасварыліся?

— Не. Але мы развіталіся, і развіталіся, здаецца, назаўсёды.

— А то-ж, я заўважыла, вы за ўвесь час яго

  1. Вось і пра другога (фр.).