Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каў. Ён запэўняў, што няма высокай думкі, якая-б не выклікала спачування, што незразуметымі застаюцца толькі тыя людзі, якія альбо яшчэ самі не ведаюць, чаго хочуць, альбо не варты таго, каб іх разумелі. Ён гаварыў доўга, і скончыў тым, што яшчэ раз падзякаваў Наталью Алексееўну і зусім нечакана сціснуў ёй руку, праказаўшы: — Вы слаўная, добрая сардэчная істота!

Гэта вольнасць здзівіла m-lle Boncourt, якая, не гледзячы на саракагадовае пражыванне ў Расіі, ледзь разумела па-руску і толькі здзіўлялася пры гожай шпаркасці і плаўнасці размовы ў вуснах Рудзіна. Але ён па яе ўяўленню быў нешта накшталт віртуоза альбо артыста; а ад гэтай катэгорыі людзей, на яе думку, немагчыма было патрабаваць захавання прыстойнасці.

Яна ўстала і, парывіста паправіўшы на сабе сукенку, абвясціла Натальі, што пара ісці дадому, тым больш, што monsieur Volinsoff (так яна называла Валынцэва) хацеў быць на снеданні.

— А вось і ён! — дадала яна, зірнуўшы ў адну з прысад, ідучых ад дома.

Сапраўды, Валынцэў паказаўся непадалёку.

Ён падышоў нерашучым крокам, здалёк прывітаўся з усімі і, з балючым выразам на твары звярнуўшыся да Натальі, праказаў:

— А! Вы гуляеце?

— Так, — адказала Наталья: — мы ужо ішлі дадому.

— А! — сказаў Валынцэў. — Што-ж, пойдзем.

І ўсе пайшлі дадому.

— Як здароўе вашай сястры? — запытаўся нейкім асабліва ласкавым голасам Рудзін у Валынцэва. Ён і напярэдадні быў вельмі з ім ласкавы.

— Шчыра дзякую. Яна здарова. Яна сёння,