Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на Манфрэда. У ліку дзеючых асоб была здань з крывёю на грудзях, і не з сваёю крывёю, заўважце, а з крывёю чалавецтва наогул... Так-с, так-с, калі ласка, не здзіўляйцеся... Але я пачаў расказваць пра маё каханне. Я пазнаёміўся з адной дзяўчынай...

— І перасталі хадзіць на спатканне з ліпай? — спытала Александра Паўлаўна.

— Перастаў. Дзяўчына гэта была дужа добранькае і дужа слаўненькае стварэнне, з вясёлымі, яснымі вочкамі і звонкім галаском.

— Вы добра апісваеце, заўважыла з усмешкай Александра Паўлаўна.

— А вы вельмі строгі крытык, — адказаў Лежнëў. — Ну-с, жыла гэтая дзяўчына з старым бацькам... Аднак, я ў падрабязнасці не буду ўдавацца. Скажу толькі, што гэта дзяўчына была сапраўды найдабрэйшая — заўжды, бывала, налье табе тры чверці шклянкі чаю, калі ты просіш толькі палову!.. На трэці дзень пасля першай сустрэчы з ёю, я палаў ужо, а на сёмы дзень не вытрываў і ва ўсім прызнаўся Рудзіну. Маладому чалавеку, закаханаму, немагчыма не прагаварыцца; а я Рудзіну спавядаўся ва ўсім. Я тады знаходзіўся ўвесь пад яго ўплывам, і гэты ўплыў, скажу шчыра, быў для мяне карысны шмат у чым. Ён першы не пагрэбваў мною, абчасаў мяне. Пакорскага я любіў палка і адчуваў некаторы страх перад яго душэўнай чыстасцю; а да Рудзіна я стаяў бліжэй. Даведаўшыся пра маё каханне, ён прышоў у нечуванае захапленне: прывітаў, абняў — зараз-жа кінуўся ўразумляць мяне, растлумачваць мне ўсю важнасць майго новага становішча. Я вушы развесіў... Ну, ды вы-ж ведаеце, як ён умее гаварыць. Словы яго ўздзейнічалі на мяне незвычайна. Пашану я да сябе раптам адчуў непамерную, выгляд зрабіў сур'ёзны і смяяцца пе-