Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
I

Была ціхая летняя раніца. Сонца ўжо даволі высока стаяла на чыстым небе, але палі яшчэ блішчэлі расой; з нядаўна абуджаных далін веяла душыстай свежасцю, і ў лесе, яшчэ сырым і не шумным, весела распявалі раннія птушкі. На вышыні адхоннага ўзгорку, зверху да нізу пакрытага толькі што закрасаваўшым жытам, віднелася невялікая вёска. Да гэтай вёскі, па вузкай палявой сцежцы, ішла маладая жанчына, у белай кісейнай сукенцы, круглым саламяным капелюшы і з парасонам у руцэ. Казачок здалёку следваў за ёй.

Яна ішла не спяшаючыся і як-бы цешылася сваім гуляннем. Вакол, па высокім, зыбкім жыце, пераліваючыся і срабрыста-зялёным і чырванаватым мітусеннем, з мяккім шолахам беглі даўгія хвалі; у вышыні звінелі жаўранкі. Маладая жанчына ішла з свайго ўласнага сяла, адлягаўшага не болей вярсты ад вёскі, куды яна трымала шлях; звалі яе Александра Паўлаўна Ліпіна. Яна была удава, бяздзетная і давол багатая, жыла разам з сваім братам, адстаўным штаб-ратмістрам Сергеем Паўлычам Валынцэвым. Ён не быў жанаты і загадваў яе маёнткам.

Александра Паўлаўна дайшла да вёскі, спынілася каля крайняй хаткі, вельмі хілай і нізкай, і,