Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Адно толькі слова! — крыкнуў ёй услед Рудзін.

Яна спынілася, але не абярнулася.

— Вы мяне пыталі, што я хацеў сказаць учарашнім параўнаннем. Ведайце-ж, я хлусіць вам не хачу. Я гаварыў пра сябе, пра сваё мінулае, — і пра вас.

— Як? Пра мяне?

— Так, пра вас, я, паўтараю, не хачу ашукваць вас... Вы цяпер ведаеце, пра якое пачуццё, пра якое новае пачуццё я гаварыў тады... Да гэтага дня я ніколі-б не адважыўся...

Наталья раптам закрыла твар рукамі і пабегла дадому.

Яна так была ўзрушана нечаканай развязкай размовы з Рудзіным, што і не заўважыла Валынцэва, міма якога прабегла. Ён стаяў нерухома, прыхіліўшыся спіною да дрэва! Чверць гадзіны таму назад ён прыехаў да Дар'і Міхайлаўны і застаў яе ў гасцінай, сказаў словы два, непрыкметна вышаў і адправіўся шукаць Наталью. Кіруемы чуццём, уласцівым закаханым людзям, ён пайшоў проста ў сад і наткнуўся на яе і на Рудзіна ў той самы момант, калі яна вырвала ў яго руку. У Валынцэва пацямнела ў вачах. Правадзіўшы Наталью зіркам, ён аддзяліўся ад дрэва і ступіў разы два, сам не ведаючы, куды і навошта. Рудзін убачыў яго, параўнаўшыся з ім. Абое паглядзелі адзін аднаму ў вочы, пакланіліся і разышліся моўчкі.

„Гэта так не скончыцца", падумалі абое.

Валынцэў пайшоў у самы канец саду. Яму горка і млосна зрабілася; а на сэрцы залёг шрот, і кроў часам падымалася злосна. Дожджык зноў заімжэў. Рудзін звярнуўся да сябе ў пакой. І ён не быў супакойны: думкі ў ім віхрыліся. Даверлівае, не-