— А — а! Поді сюда, дурачок! Ково это ты благослоўляеш? благослові, дружок, меня…
Ні стаяць коні. Разумнейшы Мінка цягніць вожкі, цішыць іх, азірнуўся і на дурнога усьмехаіцца, расставіўшы таўстые, сытые, чырвоные губы.
А дурны моўчкі на іх пазіраіць, не выдаець сьмеху свайго.
— «Дурные! думаюць, што нештычка ўжо й ведаюць… Сьмяюцца, бо нагарыдзіліся у Цёмным Лесі, а прыкры як, бо перакуліваюць від свой у разумны, дурні…
А ён відзіць, чаго яны езьдзюць у лес, на гэта не дурные.
Прыстаўляюцца перад дурным. «Што яе бласлаўляць? Ад яе распустай сьмярдзіць, яна прыкідываецца, што разумная, што у жыцьці нешта ведаіць. Сказаць ей»…
— А Мінка у лесі… гы-гы-гы…
Адразу пачырванела, дураты паменьшала і грошык ізноў схавала. «А ніхай ні даець, дзеці адбяруць».
— Что ты плецёш, дурак? Проч пашол, сумашэдшы! Міна, трогай!..
Пакацілі…
Засьмеяўся і пайшоў на гай сядзець, на могілкі. «Трэба тую магілу пераксціць, гдзе жывога закапалі».
Задумаўся…
Сьмеху каля гэтай пані. Сьмеху й грэху. Паглядзіш на жыцьцё яе і замаркоцішся. І памерці хочэцца.
Жыцьцё жыцьцё, ці ж ты вартае таго, каб жыць? Вось паня жывець… А можа так і лепі. А весялей то напэўна. Але калі успомніш усю