кіным вясельлі? Як жывуць нашы: тата, мама? Як маладая дзядзіна?
Марку я табе пасылаю у гэтым заказным пісьме; паперы возьмеш у Мэндаля, у яго ж і напішы пісьмо сама, адрэс напішыць табе Мэндалёўна Этка; павестку табе перэдасьць таксама яна, а дзеўкам нічога не кажы… І майго пісьма Этцы чытаць не давай, а чытай сама, я пішу табе чытэльна.
Ну, а затым і бывай здаровінька, мая красачка, мая журавіначка! Ні нудзіся, прашу цябе, — што сказаў таго не забуду, дай Бог толькі скончыць школу, ужо ня доўга!..
А людзі, калі сьмяюцца, ніхай сьмяюцца, ці каму закажыш? І аб жыдаўчынцы, с каторай быццым то відзіў мяне слабадзкі Піліп у Гарадзкім саду, як езьдзіў у Богумільска, — брэхня, і не давай ты веры, можа катораму злосьніку зайздросна.
Ты у мяне адна, Ганя, мая першая і апошняя. Лепей за цябе ні знайдзіцца мне ў сьвеці.
Цалую цябе, Ганя, на ўсю сілу. Абшчапіўшы за шыйку, жалею-мілую на ўсю сілу…
Званок на вячэрную малітву… Дабранач, Анюта! Ганя!
На векі-вечные твой
Касьцючок Зарэмба.
P. S. (Пасьля пісана). Пішу пасьля малітвы. Прысылай пісульку скоранька па адрэсу: горад Богумільск, Могіслаўскай губ., пансіон такога-то вучылішча, такому-то. Мне вучыцель за каляднае сачыненьне па псіхалогіі (такая навука)