У вечары ён захацеў безпрыменна іці начаваць у новую хату. Узяў кажух, табаку, падушку. Бацьку таксама пажадалася пайці с сынам: пайшоў і ён.
Новая хата была у канцы саду, недалёчка ад шляху і блізка к рэчцы. Пабудавана была добра; Архіп ладна зарабляў леташні год вурокамі, у сябе грошы меў і ешчэ сабраў бацьком на хату.
Пайшлі, агледзіліся. Бацька паклаўся на халодненькай грубцы, а студэнт лёг на лаўцы каля вакна Дзьверы ён запёр, а вакно, дзе лежаў, атчыніў для сьвежаго паветра.
Пад вакном шамацела лісьця на ябланках і дулях. На небі зьбіраліся хмары, нейдзе далёка-далёка бліскала маладня.
Архіп закурыў, расшпіліў гузікі і адвярнуў каўнер кашулі, каб не было так душна.
— Архіп, не забудзься ж вакенца зачыніць.
— Добра, тата.
Бацька прывык уставаць рана, з вечара хутка заснуць мог.
І цяпер скора захроп.
Архіп лежаў, курыў і думаў…
«Як, ў істоці, ўсё каля нас дзіўна, неясна… Навука? Ну што ж навука? Яна, скажэм, дае малюпаценькіе атказы, якім парадкам робіцца што ў прыродзі. Ну і ўсё. Наўчоные людзі падлічылі, колькі важыць земля, ці далёка ад зямлі месяц, сонцэ; яны ведаюць, па якіх дарогах бегаюць плянэты, а ніхай дадуць яны атказ, хто пусьціў іх у гэткі гармонічны ход, ніхай яны знайдуць Першапрычыну усякае істоты. Навука ведаіць, што за жывучкі, няўгледные простым вокам, робяць хваробы, яна ведаіць, што ужы-