Старонка:Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даводу Асобае Парады ля загатоўкі праэкту Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор.

Прыметка: Пры разгляданьню пытаньняў, датыкаючыхъ асобных грамадак і сартоў выбарчых: ат розных народнасцяў, падкрайных мейсцоу і г. д., у засяданьня Усерасейскай каміс і па справам аб выбарах у Устаноўны Збор запрашаюцца с парадчым голасам прэдстаўнікі ад гатых грамадак і сартоў выбарчых.

13. На Усерасейскую па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’ю узложваяцца:

1) Агульная сочка за ходам выбараў у Устаноўны Збор ды абрада спосабаў, патрабуямых, каб ускорыць выбары;

2) апрацаваньня агульных настаўленьняў, якія зацьверджваюцца, Часовым Правіцяльствам, у папаўненьня і пашырэньня як цяперашняго Статуту, так сама і Наказу, аб ужываньню гэтаго Статуту;

3) загатоўка спіску людзей, выбраных Сябрукамі Устаноўнаго Збору, і

4) прыняцьце рады к распрацаваньню палічоных і іншых данных аб выбарах у Устаноўны Збор.

14. Усерасейская па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’я перадае у Устаноўны Збор, як ён атчыніцца, атрыманыя ат вакружных і сталічных па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’яў усе запісы, датыкаючыя спраў выбараў.

15. Вакружная па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’я закладаяцца у кожнуй выбарчуй вакрузі і ёсць пад кіраўніцтвам старшога з губарскаго (вобласнаго) земскаго збору, альбо яго заменьваючаго, з таварыша старшога у вакружным суду па упраўнічаму атдзелу альбо яго заменьваючаго, з двух сябрукоў па выбару гарацкое управы губэрскаго (вобласнаго) гораду і двух сябрукоў па выбару губэрскаю (вобласнаю) земскаю управаю.

Апроч гэтаго у склад каміс’і, калі надойдзя абгавораны стацьёю 52 тэрмін, у вайходзяц на правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнай грамадкі выбарчых, якія пададуць свой спісак кандыдатаў (ст. 45).

16. На вакружныя па справам аб выбарах у Устапоўны Збор каміс’і узложваяцца: 1) сачыць, каб у свой час закладаліся і пачыналі работу паветавыя і гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’і, 2) зацьверджаць размеркаваньня выбарчых вучасткаў па даводу паветавых і гарацкіх па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’яў і разглядаць усе, якія будуць паданы заявы аб няспраўднасцях, якія будуць дапушчаны пры гэткум размеркаваньню, 3) апрацоўваць і абвешчаць да агульнае вядомасці той дзень, у які гарацкія і пасёлкавыя управы