Старонка:Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

31. Выбарчы спісак барджэй жа, як толькі ён будзя загатоўлян і у кожным прыпадку, ня пазней, ніш за сорак днеў да таго дню, у які пачнуцца выбары, абвешчваяцца да агульнай свядамосці гэткім спосабам, які найбольш забязпечвая можнасць абглядзець гэты спісак.

32. На працягу дзесяці дзён пошля таго, як выбарчы спісак будзя абвешчан да агульнай свядамосці, прэдстаўнік мейсцоваго упраўнічаго начальства можа заяўляць пратэсты, а людзі, якія карыстаюцца правамъ выбіраць, магуць падаваць скаргі на няспраўднасць альбо няпоўнасць гэных спіскаў. Гэты пратэсты і скаргі падаюцца у гарацкую альбо пасёлкавую управу ці у валасную земскую управу.

33. Гарацкая альбо пасёлкавая управа ці валасная земская управа: можа сама (мая сілу) дагадзіць, калі прызная, што яны заслужваюць гэтаго: 1) скаргі на тоя, што няўлучылі скаржніка у выбарчы спісак, калі гэтакія скаргі паданы ня пазней, ніш за пяць дзён мінаваньня абгаворанаго стацьёю 32 терміну, і 2) скаргі на тоя, што аб скаржніках няспраўдна запісалі у выбарчых спісках вядамосці аб іх. Аб тым, будзя ці нябудзя гэткая скарга дагоджана, управа павядамляя скаржніка.

34. Усеж другія скаргі, а так сама пратэсты перасылаюцца гарацкою альбо паселкаваю управаю ці валасною земскаю управаю у тры дні у паветавую па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘ю. Пры скарзі альбо пратэсці управа прыкладая свае паясненьня.

35. Калі у пратэсці альбо скарзі ідзе спрэчка аб выбарчых правох якіх кольвек тых ці другіх людзей, дык гэны людзі павядамляюцца аб сім гарацкою альбо пасёлкаваю управаю ці валасною земскаю управаю.

36. Ня пазней, ніш праз тры дні да мінаваньня тэрміну, абгаворанаго стацьёю 32, абвяшчаяцца да агульнай свядамоері дапаўняючы выбарчы спісак.

У гэты дапаўняючы спісак улучаюцца толькі: 1) людзі, аб якіх гаворыцца у стацьці 29, якіх заявы прызнаны паважнымі, калі яны у свой час ня былі улучаны у выбарчы спісак і 2) людзі, абгавораныя у стацьці 33, якіх скаргі дагоджаны управаю.

Дапаўняючы выбарчы спісак загатаўляяцца так, каб скарысталіся усе правілы стацьці 30.

37. Пратэсты і скаргі на дапаўняючы спісак падаюцца гэткім парадкам, аб яком гаворыцца у стацьёх 32, 34 і 35 да мінаваньня абгаворанаго ў стацьці 32 тэрміну.