Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

става. Калі стрэльба зьнята, трэба яе у часе звароту мацней трымаць, прыціскаючы адначасна да боку. У часе зваротаў стрэльба захоўвае сваё палажэньне, суадносна усяго корпусу, нязьменна.

2. «У ЛЕВА — ФРОНТ!». Пальцы левае нагі і пята правае падымаюцца; зварот робіцца на левай назе, правай нагой адбіваемся і робім зварат на 90° улева. Зрабіўшы зварот, прыстаўляем хутка правую нагу да левай.

3. «УПРАВА — ФРОНТ!». Левая пята, на якую пераносіцца цяжар цела, застаецца на месцы: Левыя пальцы крыху паднятыя; правы абцас падымаецца ад зямлі. Стралец адпіхаецца правымі пальцамі направа, пасьля, зрабіўшы зварот на 90°, прыстаўляе хутка правую нагу да левай.

4. «У ТЫЛ — ФРОНТ!». Зварот робіцца на 180° улева, як у § 2/III.

ЗВАРОТЫ Ў МАРШЫ.

5. «УЛЕВА (УПРАВА) ФРОНТ!». Канец каманды павінен падавацца у часе маршу роўным крокам пад правую ногу; калі робіцца зварот управа, і пад левую ногу — калі робіцца зварот улева. Другой нагою робіцца адзін крок уперад, пасьля выконваецца зварот на яе пальцах, выстаўляецца уперад правая нага, калі направа, і левая нага — калі зварот налева, і маршыруецца у новым напрамку далей.

6. Перад падачай каманды «У ТЫЛ-ФРОНТ!», трэба аддзел затрымаць.

7. Звароты у маршы вучэбным крокам выконваюцца толькі пры аркестры.

8. «ЛЯГАЙ!» Стралец робіць крок левай нагой, пахіляючы корпус уперад, становіцца на правае калена, абхапляючы адначасна леваю рукою стрэльбу у сярэдзіне яе цяжару. Пасьля, пахіляючы корпус уперад, выпрастоўвае правую руку далоньню уніз і кладзецца на зямлю, апіраючыся перш на левае калена, пасьля на правую далонь і ў канцы — на левы локаць. Усе гэтыя чарговыя рухі робяцца хутка адзін за другім. Стралец ляжыць проста, ня згінаючыся ў клубох, пяты бяз прымусу ляжаць блізка зямлі. Стрэльба абапёртая на левым прадплеччы пад верхняй рэхвай. Галка замка у гары. Правая рука трымае стрэльбу пад замком. Галава крыху прыўзьнятая, вочы глядзяць уперад.

Э. «УСТАЦЬ!». Леваю рукою бярэцца стрэльбу у пункце цяжару. Правую руку падкладаецца пад грудзі далоньню уніз, прыцягваецца правую ногу як найбліжэй да цела, не падымаючы пры гэтым корпусу. Тады энэргічна адпіхаецца