Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ня лічачы, становяцца адначасна з «вольна».

Акрамя чарговага лічэньня можна адлічаць да двух, да трох і г. д.

3. Пры падыходзе старшэйшага, камандзір, стаючы перад строем падае каманду каманду: «Зважай!» — пасьля «направа (налева) — глянь!». Стральцы зварочваюць адначасна голавы ў напрамку старшэйшага. Камандзір хуткім крокам ідзе да старшэйшага, затрымліваецца тры крокі перад ім, аддае пашану і дакладае: «Другі зьвяз. Прысутных 26 стральцоў». На даны знак старшэйшага — аддае чэсьць. робіць зварот у патрэбным напрамку і згодна загаду старшэйшага камандуе: «Зважай — вольна!». Калі другі камандзір хоча пераняць каманду у свае рукі — камандуе: «Аддзел слухае маю каманду».

III. МАРШ, БЕГ, ЗЬМЕНЫ НАПРАМКУ.

1. Па камандзе «марш!» выступаецца левай нагой уперад, як у § III адзіночнае падрыхтоўкі, пры гэтым захоўваецца раўнаньне і крыцьцё.

2. «Бегам — марш». Захоўваючы строй, стральцы бягуць з усёй сілы, аж да каманды: «Свабодным крокам!», або «аддзел — стой!».

ЗЬМЕНЫ ФОРМЫ КАМАНДА ВЫКАНАНЬНЕ
З шэрагу у рад
На месцы

а) „рад управа, свабодным крокам — марш!“
б) „Управа - фронт!“

У маршы

в) „рад управа — марш“
г) „У права — фронт“.

Дружыновы на правым крыле ідзе проста перад сябе. Стральцы робяць зварот управа і устаўляюцца за ім.
З маршавай калёны у рад „Рад управа — марш“.
Каманазір дружыны на правым крыле ідзе проста перад сябе. Стральцы робяць зварот управа і устаўляюцца за ім.
З раду або маршавай калёны у шэраг. „Шэраг улева — марш“.
Дружыновы або кірунковы дружыны ідзе наўперад, стральцы заходзяць улева.

3. ПАЛЁГКІ Ў МАРШЫ. Прымаецца за горадам па камандзе «вольна!». Камандзір аддзелу маршыруе ў давольеым месцы пры сваёй адзінцы. Калі ня было асобных загадаў, дазваляецца гутарыць, пяяць, курыць, есьці. Стрэльбы можна нясьці на правым або левым плячы, або завесіць на шыю. Пры пераходзе на «вольна» перад стар-