V. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ І ЗАГАДАЎ:
1. «КІРУНАК РОГ ЛЕСУ. РАДАМ СІРАЛЕЦКІМ — МАРШ!».
2. «КІРУНАК — АДЗІНОЧНАЕ ДРЭВА НА КРУГАЗОРЫ. ПРАМЕЖАК — 10 КРОКАЎ. ШНУРАМ, БЕГАМ — МАРШ!».
3. «УЗДОЎЖ КУСТОЎ ПЕРАД НАМІ ВОДСТУП — 2 КРОКІ, РАДАМ СТРАЛЕЦКІМ — МАРШ».
4. «ДЛЯ АСЯГНЕНЬНЯ БЛІЖЭЙШАГА ЎЗВЫШША — ДРУЖЫНА НА СТАНОВІШЧА БЯГОМ — МАРШ!».
Дружыновы не зьвязаны са сталым месцам. Даля лепшага нагляду, для выкарыстаньня поля і для сувязі з суседзямі, можа ён аддаліцца ў бакі аба ўперад дружыны.
Падчас абстрэлу праціўнікам, находзіцца ён пасярэдззіне сваёй дружыны. У канцы дружыны маршыруе заступнік дружыновага, які наглядае, каб ніхто са стральцоў не аставаўся. У разлучным строі зброя зьнятая з пляча і нясецца ў гатовасьці да стрэлу (прыклад пад правай пахай, руля перад сябе і крыху накірованая ўніз). У поблізу праціўніка