«бо па дарозі было»? Сьпіўся, бедны, царство яму нябеснае, вечнае адпачыванне яго душачцы! Дзе Антось Лузун, на фаміліі Сомяняка?.. Антось, Антось! Ты быў шпаркі да бойкі, і ніколі ні зажывала у цябе шкурка на носі. Дзе Мікола Паляк, каторы меў вока на попа. Элавіў яго ў ночы, нібыта свайго сына, і давай накладаць яму па карку, прыгаварываючы: «Толькі па вячорках ходзіш, а сена каню ні даў! А сена каню ні даў!» Парыця вы землю, кампанейцы мае! Толькі я астаўся, як пень яловы на пасяццы. (Падыходзіць да Бэркі). Як маешся, турэцкі рабін?
Бэрка. От!.. Антось, як жывеш?
Антось. Жыву, брат, і цябе яшчэ на могілкі у мяшку занясу.
Бэрка. Ну!
Антось. А ты ўсё з гэтаю бубляю? Ужо адны вочы ні сьвецяць табе, зараз і шкляныя папсуеш. Што ты вычытаеш тут, куст альховы? Я ні пісьменны, а давай паспрэчаемся у навуцэ! (Адбірае ад Бэркі кнігу).
Бэрка. Антось! Антось, пакінь!
Антось. Я яму кажу — пакінь, а ён мне. (Вырывае з рук кнігу, выбегае на сярэдзіну шынка. Бэрка стараецца адабраць кнігу. Падбегае Лэя на помач. Антося пільчак спаўзае з рукава, Антось ні замечае, адпіхае аднэю рукою Бэрку і Лэю, а сам, раскрыўшы кнігу, перадражнівае).
«Агонь гарыць, дым коціцца,
А Бэрка думаў, — сьвет кончыцца…
Бэрка думаў, сьвет кончыцца,