Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вярнуўся ёнъ зъ пахода цѣлы, тольки у руках и у нагахъ нѣшто ламаць пачало. Не мало бѣды пришлося яму зъ той пары папрабаваць. Пришоў ёнъ да дому — бацька стары памёръ; сынокъ быў, чацьвёрты гадокъ мѣў, и гэты захварѣў и памёръ; асталися Сёмка зъ жонкаю ўдваихъ. Ня удалася имъ и гаспадарка, да и цяжко зъ апухшими руками и нагами поле араць. Нельга имъ было жиць у сваёмъ сялѣ; пашли яны на иншія мѣсцы счасця шукаць. Быў Сёмка зъ жонкаю и на Линіи, и ў Херсони, и ў Донщинѣ; нигдзѣ счасця не знайшли. Пашла жонка служиць, а Сёмка, як и пярвѣй, усё хадзиў.

Довялося яму разъ по машинѣ ѣхаць; на адной станціи бачиць начальникъ якъ-бы знаёмы. Глядзиць на яго Сёмка, и начальникъ ў яго ўглядаецься. Пазнали адзинъ другого. Гэта быў афицеръ поўка, ў каторомъ ёнъ служиў.

— „Ты, Сёмка?“ каже ёнъ.